Па стане на 01.01.2026 г. на тэрыторыі Ельскага раёна пражывае 13 350 чалавек.
Колькасць эканамічна актыўнага насельніцтва складае больш за 7 тысяч чалавек.
На тэрыторыі Ельскага раёна пражываюць беларусы (89,5%), рускія (4,7%), украінцы (4,7%), палякі (0,3%), малдаване (0,2%), літоўцы (0,1 %), яўрэі (0,1%), татары (0,1%), немцы (0,1%), іншыя народнасці (0,2%).
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна падзелена на 6 сельсаветаў: Старавысакоўскі, Скараднянскі, Валаўскі, Качышчанскі, Рамязоўскі, Дабрынскі.