Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Раён / Геаграфія

Геаграфія

Ельскі раён размешчаны на паўднёвым захадзе Гомельскай вобласці ў межах Мазырскага Палесся.

На поўдні раён прымыкае да мяжы Рэспублікі Беларусь з Украінай, працягласць мяжы складае 85 км.; на поўначы мяжуе з Мазырскім раёнам, працягласць мяжы складае 65 км.; на захадзе - з Лельчыцкім, працягласць мяжы 36км. і на ўсходзе - з Нараўлянскім, працягласць мяжы 40км.

Геаграфічная плошча раёна складае 1360 кв.км. (136568 га) ці каля 3,5% агульнай плошчы Гомельскай вобласці. З іх 57,3% плошчы складаюць лясы, 42,182 тысяч га - сельгасугоддзі, 22,277 тысяч га - ралля, 18,735 тысяч га - лугавыя (сенакосы і пашы). Бал сельгасугоддзяў - 24,0, раллі - 26,9. Каля 70 % лясоў складаюць іглічныя пароды, астатнія - бяроза, алешына, дуб і іншыя лісцяныя пароды.

Ельшчына адносіцца да Жыткавіцка-Мазырскага агракліматычнага раёна. Сярэдняя тэмпература студзеня - 6,1 градус Цэльсія, ліпеня 18,6 градусаў Цэльсія. Абсалютны мінімум - 38 градусаў, максімальны 38 градусаў. Ападкаў выпадае за год 590-610 мм. Сярэдняя гадавая хуткасць ветра 3,5 м. сек.

Адміністрацыйным і культурна-гаспадарчым цэнтрам раёна з'яўляецца горад раённага падпарадкавання Ельск, размешчаны ў 367 км. паўднёвей г.Мінска і ў 170 км. паўднёва-заходней г. Гомеля.

На тэрыторыі раёна знаходзяцца 11 вадасховішчаў, найбольшыя з якіх: Ліноўскае (111,5 га), Качышчанскае (73 га), Бабруйкаўскае (98 га), Паўлаўскае (48 га), Данілаўскае (19,1 га), Зашырскае (14 га).

Рэкі належаць да Прыпяцкага гідралагічнага раёна. Найбольшыя: Славечна (37км.) з прытокамі Чэрцень (28км.), Батыўля (34км.), Ясянец (23км.); Жалонь (36км.), Мытва (8,6км.). Найбольш паўнаводная рака Славечна.