Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / На шляху да Перамогі

На шляху да Перамогі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка падпісаў Указ нумар 316 "Аб падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў".

Дакумент прыняты ў мэтах каардынацыі дзейнасці дзяржорганаў і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў па падрыхтоўцы і правядзенні на высокім арганізацыйным узроўні святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Указам створаны і зацверджаны склад Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання. Яго ўзначаліць Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Зацверджаны таксама Палажэнне аб Рэспубліканскім аргкамітэце, план падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў.

Прыняты Указ будзе садзейнічаць патрыятычнаму выхаванню насельніцтва, захаванню гістарычнай памяці аб укладзе беларускага народа ў перамогу над фашызмам.