Бычкоўскі Уладзімір Емельянавіч нарадзіўся ў 1909 годзе ў вёсцы Аляксандраўка Ельскага раёна. Удзельнік Фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені, медалём «За адвагу», «За Перамогу над Германіяй» і іншымі юбілейнымі ўзнагародамі. Усё працоўнае жыццё Уладзімір Емельянавіч прысвяціў сельскай гаспадарцы.
Рашэннем Ельскага выканаўчага камітэта №416 ад 24.05.2010 г. Уладзіміру Емельянавічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Ельскага раёна»
Гусачэнка Міхаіл Іосіфавіч нарадзіўся ў 1921 годзе ў вёсцы Серыя Ельскага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг.
Ён удзельнічаў у баях пад Сталінградам, вызваляў Румынію, Венгрыю, Аўстрыю, узнагароджаны ардэнамі Вялікай Айчыннай вайны І і ІІ ступені, медалём «За абарону Сталінграда», «За Перамогу над Германіяй», медалём Жукава.
З мая 1945 па май 1946 г. з’яўляўся ўпаўнаважаным прадстаўніком Цэнтральнай групы войск па справах рэпатрыяцыі грамадзян СССР з замежных дзяржаў.
У мірны час Міхаіл Іосіфавіч працаваў ляснічым, займаў розныя пасады ў мясцовых органах улады. Дзе б ні працаваў М.І. Гусачэнка, ён заўсёды быў чэсным, прыстойным і адказным чалавекам.
За добрасумленную працу неаднаразова быў узнагароджаны Ганаровымі граматамі, бронзавым медалём ВДНГ «За поспехі ў народнай гаспадарцы СССР».
Памёр у 2014 годзе.
Дзям’янава Фёкла Пятроўна нарадзілася ў 1928 годзе ў в. Копанка Ельскага раёна. Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны паспела скончыць 4 класы. Свой працоўны шлях пачала ў 1944 годзе, пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уся працоўная біяграфія Фёклы Пятроўны звязана з жывёлагадоўляй. Працавала на жывёлагадоўчай ферме калгаса «Рэвалюцыя» да 1986 года. За добрасумленную працу ў 1971 годзе ўзнагароджана ордэнам Леніна, медалём «За доблесную працу». Звання «Ганаровы грамадзянін Ельскага раёна» ўдастоена за шматгадовую і добрасумленную працу ў аграпрамысловым комплексе.
Кадыраў Міхаіл Анатольевіч нарадзіўся ў 1951 годзе ў горадзе Ельску Гомельскай воблаці. З адзнакай закончыў Беларускую селькагаспадарчую акадэмію, вучоны-аграном. Доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі, акадэмік Украінскай АН, з’яўляўся членам ВАК і членам Савета Рэспублікі 2-га сазыву. Стварыў больш за 20 гатункаў беларускага ячменю. Усё жыццё працаваў у Інстытуце земляробства і селекцыі НАН Беларусі. Прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да дырэктара інстытута.
Міхаіл Анатольевіч унёс значны ўклад у развіццё Палескага краю, дзякуючы стварэнню і выкарыстанню новых гатункаў збожжа, рапса, буракоў.
Купчанка Міхаіл Іванавіч нарадзіўся ў 1929 годзе ў в. Смалегаў Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Ветэран сельскагаспадарчай працы. Былы дырэктар саўгаса «Скараднянскі» (1963 – 1971 гг.) З 1971 па 1990 гг. – старшыня выканаўчага камітэта Скараднянскага сельскага савета народных дэпутатаў. За асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці адзначаны медалямі «За доблесную працу», «Ветэран працы», Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Гомельскага аблвыканкама і абласнога Савета прафсаюзаў, Ельскага РК КПБ, Гомельскай абласной арганізацыі «Веды».
Звання «Ганаровы грамадзянін Ельскага раёна» ўдастоены за шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё Ельскага раёна.
Скаўрон Уладзімір Рыгоравіч – дарожны майстар Калінкавіцкай дыстанцыі пуці Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі.
Нарадзіўся ў 1936 годзе ў в. Забоззе Ельскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і чыгуначнікаў. У семнаццаць гадоў пачаў самастойную працоўную дзейнасць. Працаваў пуцявым абходчыкам у 25-й Мазырскай дыстанцыі пуці Беларускай чыгункі.
Пасля службы ў радах Савецкай Арміі (1955 – 1958 гг.) прыняты манцёрам у 25-ю Мазырскую (пазней Калінкавіцкую) дыстанцыю пуці. З 1976 года працаваў дарожным майстрам Калінкавіцкай дыстанцыі пуці. У напружаных умовах працы паспяхова забяспечваў бесперабойны і бяспечны рух на давераным яму ўчастку чыгункі.
За шматгадовую і добрасумленную працу на чыгуначных пуцях Калінкавіцкай дыстанцыі пуці транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Уладзімір Рыгоравіч узнагароджаны ардэнамі Працоўнай Славы І, ІІ, ІІІ ступеней. Адзначаны нагрудным знакам «Ганаровы чыгуначнік», Ганаровай граматай Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў і Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
Памёр у 2013 годзе.
Суткаленка Лідзія Дзмітрыеўна нарадзілася ў 1930 годзе на Магілёўшчыне, у в. Замошша Александрыйскага сельсавета. Пасля заканчэння Смалянскага сельскагаспадарчага тэхнікума ў 1953 годзе прыехала па размяркаванні ў в. Падгалле Ельскага раёна. Усё сваё працоўнае жыццё Лідзія Дзмітрыеўна прысвяціла агранамічнай дзейнасці. 35 гадоў яна працавала аграномам у калгасе «1 Мая» (КСУП «Падгалле»). За добрасумленную і сумленную працу ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём «За доблесную працу», шматлікімі Ганаровымі граматамі, значкамі «Ударнік працы».
Харашкевіч Іван Яфімавіч нарадзіўся ў 1929 годзе ў в. Засінцы Ельскага раёна. Працоўную дзейнасць Іван Яфімавіч пачаў у 1947 годзе на пасадзе тэлефаніста паштовага аддзялення Скароднае Ельскага раёна.
Пасля службы ў Чырвонай Арміі (1950 – 1953 гг.) працаваў намеснікам старшыні калгаса «1-е Мая», старшынёй калгаса імя Калініна Ельскага раёна. У 1964 годзе, пасля заканчэння вучобы ў Магілёўскай савецка-партыйнай школе пры ЦК КПБ, быў абраны старшынёй калгаса «Шлях Леніна». На пасадзе старшыні калгаса «Шлях Леніна» працаваў 25 гадоў і пайшоў на пенсію ў 1989 годзе.
За час працы паказаў сябе як граматны, здольны арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці. Ініцыятыўны, прынцыповы кіраўнік, усе свае веды і ўменне, практычны вопыт Іван Яфімавіч выкарыстоўваў у рабоце. З яго прыходам палепшылася працоўная дысцыпліна, узрасла адказнасць работнікаў. Пад яго кіраўніцтвам гаспадрка развівалася як у жывёлагадоўлі, так і ў раслінаводстве.
Іван Яфімавіч – заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларускай ССР. Узнагароджаны двума ардэнамі «Знак Пашаны», Ордэнам Дружбы народаў, медалём «За працоўную доблесць».
Памёр у 2013 годзе.
Цык Павел Іванавіч нарадзіўся ў 1927 годзе ў в. Рамязы Ельскага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны Ордэнам Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі «За адвагу», «Партызану Вялікай Айчыннай вайны».
Былы старшыня калгаса «Рэвалюцыя» шмат зрабіў для развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці. Пад яго кіраўніцтвам гаспадарка неаднаразова выходзіла пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва па вытворчасці сельгаспрадукцыі. Узнагароджаны медалямі «За працоўную адзнаку», «За працоўную доблесць», «За доблесную працу ў адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна».
З 1993 па 2012 гг. – старшыня раённага Савета ветэранаў.
Памёр у 2014 годзе.